Беларускай АЭС выдалі дазвол на права выкананьня фізычных экспэрымэнтаў на малой магутнасьці на энэргаблёку № 1, паведаміла прэс-служба дэпартамэнту па ядзернай і радыяцыйнай бясьпецы Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Беларусі.
8 кастрычніка калегія Міністэрства па надзвычайных сытуацыях дазволіла БелАЭС пачаць пераход на мінімальна кантраляваны ўзровень магутнасьці і на ім праводзіць фізычныя экспэрымэнты на энэргаблёку № 1.
Акрамя таго, БелАЭС атрымала права на выкананьне работ па абыходжаньні з эксплюатацыйнымі радыяактыўнымі адкідамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Міністар энэргетыкі Літвы зьвярнуўся ў Эўракамісію ў справе БелАЭСБеларусь заяўляе, што выпрацоўка электраэнэргіі на БелАЭС пачнецца 7 лістапада, тым часам як краіны Балтыі спрабуюць канчаткова ўзгадніць інструмэнты, прызначаныя для байкоту электраэнэргіі з гэтай станцыі, як толькі АЭС запрацуе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Эколяг Тацяна Новікава: Атамныя станцыі не запускаюць падчас рэвалюцыйБеларускія эколягі і зялёныя патрабуюць прыпыніць пуск Астравецкай АЭС, сьцьвярджаючы, што «атамныя станцыі — асабліва небясьпечныя аб’екты, якія не запускаюць падчас рэвалюцый і палітычных крызісаў».