Жанчыны сталі ў «ланцуг салідарнасьці» на Камароўскім рынку ў Менску. ФАТАФАКТ

Жаночы пратэст на Камароўцы

Удзень 12 жніўня 250 беларусак выйшлі ў белым адзеньні з кветкамі ў руках да Камароўскага рынку ў Менску і сталі ў ланцуг, піша «Наша Ніва».

«Перастаньце нас біць! Мы хочам проста правільнага падліку галасоў!» — кажуць удзельніцы акцыі. Іх вітаюць сыгналамі машыны, якія едуць міма.

Міліцыя папярэдзіла ўдзельніц, што акцыя несанкцыянаваная, запатрабавала разысьціся. Жанчыны паклалі кветкі і сталі разыходзіцца, заклаўшы рукі за галаву.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Трэці дзень пратэстаў у Беларусі. Галоўнае. Фота, відэа