У Гомлі затрымалі вядомага паліттэхноляга Віталя Шклярава, паведаміў вечарам 29 ліпеня тэлеканал АНТ. А 18 гадзіне ў тэлеграм-канале самога Шклярава зьявілася кароткае паведамленьне: «Арыштавалі». Пра абставіны затрыманьня Свабодзе расказала ягоная маці Ніна Шклярава.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Прыбярыце Ціханоўскага і пастаўце любога, будзе тое самае». 15 цытатаў арыштаванага паліттэхноляга ШкляраваВіталь Шкляраў стала жыве ў ЗША. Цяпер быў у Беларусі, бо ў Гомлі жывуць яго бацькі.
«Ён паехаў учора на рынак непадалёк ад дому, у шортах і футболцы — і зьнік. Яго схапілі, з Гомля распранутага завезьлі ў Менск. Толькі вечарам мне патэлефанавалі, што ён затрыманы! Я ноч ня спала, я не разумею — у чым справа? Калі ён паліттэхноляг, то што? Што ён мог зрабіць благога? Ён нікуды ня ўвязваўся, інтэрвію ў яго ўсе стрыманыя... Я выхавала такога добрага, талковага, адукаванага сына — і цяпер пад старасьць гадоў так павінна перажываць?» — плача маці Віталя.
Яна лічыць, што сын ня рабіў аніякага злачынства ці правапарушэньня.
«У яго нейкае злачынства? Яны проста баяцца яго! Я не разумею, у якой дзяржаве мы жывём! У мяне няма слоў. Гэта проста жах», — дадала маці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
АНТ паведаміла, што ў Беларусі затрымалі паліттэхноляга Віталя ШкляраваУ сюжэце АНТ са спасылкай на вэрсію спэцслужбаў расказалі, што Шкляраў кансультаваў адміністратара груп у розных сацыяльных сетках, аб’яднаных агульнай назвай «Страна для жизни». У чэрвені, у інтэрвію Свабодзе, Шкляраў зьняпраўдзіў, што зьяўляецца паліттэхнолягам Ціханоўскага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Пачаўся адваротны адлік, гэта падзеньне», — амэрыканскі паліттэхноляг пра затрыманьне Ціханоўскага і небясьпечнага для ўлады БабарыкуБеларус Віталь Шкляраў працаваў у выбарчых кампаніях Барака Абамы, Бэрні Сандэрса, Ксеніі Сабчак і грузінскай апазыцыі. Ён стала жыве ў ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Амэрыканскі паліттэхноляг: «Пры транзыце ўлады чалавек з прозьвішчам Лукашэнка ня мае шанцаў»
Гэтая публікацыя падрыхтавана з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН