У Менску падчас «стрымліваньня несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў» пацярпелі супрацоўнікі АМАП, паведамляе тэлеграм-канал МУС Беларусі.
«4 ліпеня некалькі ўдзельнікаў несанкцыянаваных мерапрыемстваў спрабавалі справакаваць беспарадкі і сутыкненьні з праваахоўнікамі, — гаворыцца ў паведамленьні. — Яркае сьведчанне таму — кадры, на якіх добра відаць, як зь дзясятак „неистовствующих молодчиков“ кідаюцца на аднаго амапаўца».
У выніку бойкі, сьцьвярджаюць у сілавым ведамстве, шэсьць міліцыянтаў АМАП ГУУС Менгарвыканкама атрымалі траўмы, зь іх чатырох шпіталізавалі.
Інфармацыя пра стан здароўя пацярпелых, а таксама відэаматэрыялы зь месцаў здарэньняў накіроўваюцца ў Сьледчы камітэт для дачы прававой ацэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Больш за 300 затрыманых. МУС Беларусі пракамэнтавала разгон акцый 14 ліпеняПаводле факту ўдзелу ў «групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак і зьвязаныя зь яўным непадпарадкаваньнем законным патрабаваньням супрацоўнікаў органаў унутраных спраў», завялі крымінальную справу.
14 ліпеня падчас спантанных акцый супраць адмовы зарэгістраваць кандыдатамі ў прэзыдэнты Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу па ўсёй Беларусі затрымалі звыш 300 чалавек.