У Менску і Гомлі затрымалі журналістаў, якія вялі трансьляцыі з пратэстаў

абноўлена
Затрыманьне ў Менску
Затрыманьне ў Менску

У Менску і Гомлі 14 ліпеня затрымалі журналістаў, якія асьвятлялі акцыі пратэсту супраць нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы.​

Менск

АБНОЎЛЕНА: Бліжэй да поўначы 14 ліпеня стала вядома пра затрыманьне журналіста «Белсату» Ігара Ільяша.

А 20:40 затрымалі журналістаў Радыё Свабода Алеся Пілецкага і Андрэя Рабчыка, яны вялі жывую трансьляцыю з акцыі пратэсту.

У жывым эфіры затрымалі журналістаў «Эўрарадыё» Міхася Ільіна і Арцёма Маёрава.

Таксама затрымалі журналістаў «Белсату» Кацярыну Андрэеву і Арцёма Ляву, а таксама апэратара тэлеканала.​

Затрымалі апэратара BBC Эндзі Смайт, паведамілі ў эфіры тэлеканалу «Белсат».

Гомель

У Гомлі ў жывым эфіры затрымалі журналістаў «Моцных Навінаў» Надзею Пужынскую і Марыну Драбышэўскую. Пазьней іх адпусьцілі. Таксама затрымалі супрацоўніка «Моцных Навінаў» Юрыя Глушакова.

​
XS
SM
MD
LG