Ціханоўская: Ці адчуваем мы сябе свабоднымі? ВІДЭА

Сьвятлана Ціханоўская

Прэтэндэнтка на пасаду прэзыдэнта Сьвятлана Ціханоўская зьвярнулася да суграмадзянам з кароткім 45-сэкундным зваротам, у якім павіншавала з афіцыйным Днём незалежнасьці.

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

«3 ліпеня для ўсіх нас асацыюецца з вызваленьнем, але ці адчуваем мы, беларусы, сябе свабоднымі? Я прашу кожнага для сябе адказаць на гэтае пытаньне сумленна. Асабіста для мяне сёньняшняе паняцьце свабоды — гэта мой боль. Але відавочна гэта не толькі мой боль, але і ваш. Я мару і жадаю вам, што аднойчы мы ў поўнай меры зможам усьвядоміць праўдзівы сэнс паняцця „свабода“. Са сьвятам вас, сябры» — сказала Ціханоўская.

Сьвятлана Ціханоўская — жонка блогера Сяргея Ціханоўскага, які цяпер знаходзіцца ў СІЗА па Валадарскага і прызнаны праваабарончымі арганізацыямі палітычным вязьнем. ЦВК палічыла сапраўднымі сабраных ёй больш за 100 тысяч подпісаў, неабходных для вылучэньня кандыдаткай у прэзыдэнты.