На пляцоўках у цэнтры Гомля, дзе праходзілі пікеты для збору подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў і «ланцугі салідарнасьці», зьявіліся дзясяткі камэр відэаназіраньня.
УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі
На мінулым тыдні на слупах пляцоўкі каля цырка і плошчы Паўстаньня ўсталявалі шматлікія камэры назіраньня, да шасьці на кожным.
Чаму на гэта зьвярнулі ўвагу
28 траўня на пляцоўцы каля гомельскага цырка прайшоў першы пікет для збору подпісаў за Сьвятлану Ціханоўскую. На ім прысутнічаў кіраўнік яе ініцыятыўнай групы Сяргей Ціханоўскі (цяпер палітычны вязень). Пікет наведалі некалькі тысяч жыхароў Гомля. Ад 28 траўня на пляцоўцы каля цырка штодзень праходзілі пікеты для збору подпісаў за Сьвятлану Ціханоўскую. Там стаялі чэргі.
Пасьля заканчэньня збору подпісаў пляцоўка каля цырка стала месцам збору актывістаў. 19 чэрвеня ад цырка быў арганізаваны «ланцуг салідарнасьці», у якім пастаялі ня менш за 500 чалавек. 11 зь іх затрымалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Пяцёра ўжо за кратамі. Што стала з блогерамі і палітыкамі, якіх Ціханоўскі пахваліў за дзень да арыштуПасьля 19 чэрвеня ў гомельскіх тэлеграм-каналах пачалі зьяўляюцца паведамленьні пра плянаваньне акцый салідарнасьці з палітвязьнямі на пляцоўцы каля цырка. Практычна кожны вечар там дзяжурылі супрацоўнікі міліцыі ў форме і цывільным, супрацоўнікі АМАП. На пляцоўцы каля плошчы Паўстаньня дзяжурыў аўтазак.
Што кажуць у міліцыі
Начальнік аддзяленьня інфармацыі і грамадзкіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкаму Віталь Прыстромаў сказаў Свабодзе, што «гэтае пытаньне не да нас, а да тых арганізацый, якія іх ставілі». Якія гэта арганізацыі, ён не паведаміў.