У штабе Віктара Бабарыкі Свабодзе заявілі, што працягваюць працаваць у штатным рэжыме і паабяцалі заўтра зладзіць стрым і расказаць пра далейшыя пляны і стратэгію штабу.
«Мы працуем у штатным рэжыме. У нас ёсьць мэта, мы ўсталявалі рэкорд — 425 тысяч сабраных подпісаў. Больш за 200 тысяч подпісаў мы ўжо накіравалі ў ЦВК, і цяпер мы праводзім апрацоўку і вэрыфікацыю астатніх подпісаў. Магчыма, заўтра нам таксама ўдасца іх падаць — пры ўмове, што Віктара і Эдуарда адпусьцяць, таму што менавіта яны маюць права (у тым ліку) падаваць подпісы ў ЦВК», — распавяла Свабодзе прадстаўніца штабу Віктара Бабарыкі Марыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У дамах сям'і Бабарыкаў праходзіць ператрус, самога Віктара Бабарыку і ягонага сына дапытваюць. ФОТА, ВІДЭААле нават калі Віктара і Эдуарда Бабарыку не адпусьцяць, выбарчы штаб працягне працу, сказала Марыя. Паводле яе, заўтра 19 чэрвеня а 19-ай гадзіне штаб правядзе стрым у сацсетках і Ютубе, у якім распавядзе пра далейшыя пляны і стратэгію, паводле якой будзе працаваць. У тым ліку штаб пакажа відэазварот, які загадзя запісаў Віктар Бабарыка.
«Мы канешне чакалі нейкіх правакацый і актыўных дзеяньняў з боку ўладаў. Як заўжды казаў Віктар Дзьмітрыевіч: Улада пачынае баяцца моцных альтэрнатыўных кандыдатаў. Па ўсёй верагоднасьці тое, што адбываецца сёньня, а таксама ўвесь гэты тыдзень, гэта менавіта рэакцыя на тое, што мы робім. Але нас гэта ня можа спыніць. Мы верым у перамены да лепшага і не здаемся», — сказала Марыя.
«Справу „Белгазпрамбанку“ » і затрыманьне Віктара і Эдуарда Бабарыкі яна назвала «поўным хамствам» і «абсурдам». «Мы ўсё адно працягнем сваю працу. Магчыма, што нават яшчэ больш актыўна», — сказала прадстаўніца штабу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Віктар і Эдуард Бабарыка не выходзяць на сувязь. У штабе мяркуюць, яны могуць быць у Дэпартамэнце фінансавых расьсьледаваньняўГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Кіраўнік Дзяржкантролю расказаў, за што затрымалі Віктара Бабарыку
Што адбылося 18 чэрвеня
Раніцай 18 чэрвеня патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка і яго сын Эдуард перасталі выходзіць на сувязь. Ад штабу патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты стала вядома, што іх трымаюць у Дэпартамэнце фінансавых расьсьледаваньняў і дапытваюць, адвакатаў да іх не пусьцілі.
У дамах сям’і Бабарыкаў праходзяць ператрусы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У дамах сям'і Бабарыкаў праходзіць ператрус, самога Віктара Бабарыку і ягонага сына дапытваюць. ФОТА, ВІДЭАПазьней старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Іван Тэртэль у эфіры тэлеканалу «Беларусь 1» паведаміў, што патэнцыйнага кандыдата на прэзыдэнта Беларусі Віктара Бабарыку затрымалі за спробу ўплыву на сьведак і хаваньне доказаў злачынства.
«Бабарыку затрымалі праз тое, што ён зьяўляўся непасрэдным арганізатарам супрацьпраўнай дзейнасьці, спрабаваў узьдзейнічаць на сьведак, схаваць сьляды раней зьдзейсьненых злачынстваў, і літаральна днямі Бабарыка спрабаваў зьняць буйную суму грошай з падкантрольных яму рахункаў», — сказаў Тэртэль.
Паводле Тэртэля, КДК вядзе працу па двух кірунках. Адзін зь іх — махінацыі з вэксалямі на суму звыш 60 мільёнаў даляраў, адна са структураў, якія ўдзельнічала ў гэтым, — латвійскі банк ABLV. «Паводле дадзеных, якія мы атрымалі ад нашых латвійскіх калегаў, за некалькі гадоў у інтарэсах гэтага банку на яго рахункі з рахункаў „Белгазпрамбанку“ было выведзена звыш 430 мільёнаў даляраў ЗША», — сказаў старшыня КДК.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Кіраўнік Дзяржкантролю расказаў, за што затрымалі Віктара БабарыкуДнём раней быў арыштаваны выбарчы фонд Бабарыкі з 100 тысячамі рублёў на рахунку. Афіцыйных тлумачэньняў штабу кандыдата тады не далі.
У той дзень Бабарыка расказаў, што ў «справе „Белгазпрамбанку“», якім ён кіраваў 20 гадоў, затрымалі два дзясяткі чалавек. Арыштавалі і каардынатарку штабу Бабарыкі, яе вінавацяць ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Бабарыка ацэньвае «справу „Белгазпрамбанку“» як атаку асабіста на яго: ён згадваў пра загад Лукашэнкі «прашарсьціць гэтых пузатых буржуяў».