Сусьветны банк зацьвердзіў 22 траўня пакет фінансавай падтрымкі на 90 млн эўра для барацьбы з пандэміяй каранавірусу.
У банку адзначаюць, што праект прынясе максымальныя вынікі пры выкананьні рэкамэндацыяў аб сацыяльным дыстанцыяваньні, якіх беларускія ўлады не выконваюць.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Праект бязвыплатнай пазыкі, як піша Сусьветны банк, дапаможа задаволіць неадкладныя патрэбы сыстэмы аховы здароўя ў мэдычным абсталяваньні, вырабах мэдычнага прызначэньня і навучаньні пэрсаналу для вядзеньня выпадкаў інфэкцыі COVID-19 цяжкай ступені, у тым ліку праз забесьпячэньне сучаснымі апаратамі штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, абязбольвальнымі сродкамі і антыбіётыкамі, а таксама сродкамі індывідуальнай абароны для работнікаў арганізацыяў аховы здароўя.
Таксама праект накіраваны на «ўзмацненьне патэнцыялу» лябараторыяў сыстэмы аховы здароўя і службаў эпідэміялягічнага кантролю, куплю тэст-сыстэмаў, сродкаў лябараторнай гігіены і іншага, аўтамабіляў хуткай дапамогі з адпаведным абсталяваньнем.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Патрэбны неадкладныя дадатковыя захады». WHO апублікавала вынікі місіі ў БеларусіУ межах праекту, на які даюць грошы, таксама маюць ладзіць захады павышэньня інфармаванасьці грамадзянаў аб сацыяльным дыстанцыяваньні і мэтадах падтрымкі гігіены.
«Праект прынясе максымальныя вынікі ў спалучэньні з захадамі сацыяльнага дыстанцыяваньня, у тым ліку пераносам масавых мерапрыемстваў, скарачэньнем фізычнай прысутнасьці на працоўным месцы і ў навучальных установах, а таксама абмежаваньні неабавязковых перасоўваньняў людзей, — адзначыў кіраўнік беларускага прадстаўніцтва Сусьветнага банку Аляксандар Крэмэр. — Усе гэтыя захады дапамогуць зьнізіць сьмяротнасьць і зьмякчыць эканамічныя наступствы ў доўгатэрміновай пэрспэктыве. Чым раней мы іх рэалізуем, тым лепшыя будуць вынікі ў выратаваньні чалавечых жыцьцяў і захаваньні сродкаў да існаваньня».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Беларусь хоча пазычыць 3 мільярды даляраў, — міністар фінансаўГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Украіна дамовілася з МВФ аб праграме дапамогі на 5 млрд даляраў, Беларусь чакаеЦяперашні праект, дадае Сусьветны банк, дапаўняе доўгатэрміновую падтрымку ва ўмацаваньні сыстэмы аховы здароўя Беларусі. Ад 1992 году, калі Беларусь стала чальцом Сусьветнага банку, яна атрымала ад яго крэдыты на 1,9 млрд даляраў, цяперашні праект партфэляў праектаў эквівалентны 942,71 млн даляраў.
У наступныя 15 месяцаў World Bank плянуе мабілізаваць фінансавую супрацу з сотняй краінаў на суму да 160 млрд даляраў.
Днём раней Сусьветны банк пазычыў Беларусі 100 мільёнаў эўра на мадэрнізацыю вышэйшай школы. 18 беларускіх ВНУ атрымаюць сучаснае абсталяваньне для вучэбна-лябараторнай базы. Акрамя таго, у шэрагу ўнівэрсытэтаў і каледжаў правядуць капітальны рамонт і рэканструкцыю будынкаў.