Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сусьветны банк пазычыў Беларусі 100 мільёнаў эўра на мадэрнізацыю вышэйшай школы 


Беларускія студэнты, ілюстрацыйнае фота
Беларускія студэнты, ілюстрацыйнае фота

Рада выканаўчых дырэктараў Сусьветнага банку зацьвердзіла пазыку ў памеры 100 мільёнаў эўра на праект мадэрнізацыі сыстэмы вышэйшай адукацыі ў Беларусі.

Як адзначаецца ў паведамленьні банку, 18 беларускіх ВНУ атрымаюць сучаснае абсталяваньне для вучэбна-лябараторнай базы. Акрамя таго, у шэрагу ўнівэрсытэтаў і каледжаў правядуць капітальны рамонт і рэканструкцыю будынкаў.

Старшы спэцыяліст у пытаньнях адукацыі Сусьветнага банку Ніна Арнхолд нагадала, што ў 2015 годзе Беларусь далучылася да Балёнскага працэсу — агульнаэўрапейскай ініцыятывы, накіраванай на рэфармаваньне вышэйшай адукацыі. У выніку гэтага важнага кроку краіна ўзяла на сябе сур’ёзнае абавязаньне палепшыць адукацыйную сыстэму.

Адзначаецца, што праект будзе рэалізоўвацца да 2025 году. У яго выніку 300 тысяч студэнтаў і выкладчыкаў атрымаюць больш якасныя ўмовы навучаньня.

Акрамя таго, у Беларусі плянуецца стварыць Нацыянальнае агенцтва па забесьпячэньні якасьці адукацыі, якое будзе адпавядаць патрабаваньням Балёнскага працэсу, гаворыцца ў паведамленьні Сусьветнага банку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG