Дзяржатамнагляд Беларусі рыхтуе рашэньне аб магчымасьці завозу ядзернага паліва на БелАЭС, паведаміла кіраўніца ведамства Вольга Лугоўская.
«Мы ацанілі гатоўнасьць Беларускай АЭС да завозу ядзернага паліва, рыхтуецца адпаведнае рашэньне», — сказала яна ў інтэрвію БелТА.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Беларуская антыядзерная кампанія заклікала адмяніць пуск БелАЭС у сувязі з пандэміяй. Мінэнэрга адказалаПаводле яе, камісія Дзяржатамнагляду пераканалася ў здольнасьці БелАЭС «гарантаваць бясьпечную прыёмку і разьмяшчэньне ядзернага паліва».
Лугоўская таксама паведаміла, што сёлета Беларусі трэба выканаць шэраг міжнародных абавязаньняў. У прыватнасьці, падаць у МАГАТЭ Нацыянальны даклад пра выкананьне Аб’яднанай канвэнцыі аб бясьпецы абыходжаньня з адпрацаваным палівам і радыяактыўнымі адкідамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У «Росатоме» ня бачаць рызыкі для графіку будаўніцтва БелАЭС у сувязі з каранавірусамРаней гэнэральны дырэктар дзяржкарпарацыі «Росатом» Аляксей Ліхачоў заявіў, што падрыхтоўка да пуску энергаблёка № 1 Беларускай АЭС знаходзіцца на фінальным этапе. Пуск другога энэргаблёку заплянаваны на 2021 год.