Урады Беларусі і Расеі дадаткова абмяркуюць умовы крэдыту на будаўніцтва БелАЭС, паведамляе БелТА са спасылкай на першага віцэ-прэм’ера беларускага ўраду Дзьмітрыя Крутога.
«Мы просім адкласьці час пачатку выплат па крэдыце. Плюс мы просім, каб ня несьці дадатковыя нагрузкі, рассунуць тэрмін гэтага крэдыту і крыху зьнізіць працэнтную стаўку, прывёўшы яе ў адпаведнасьць прыкладна з тымі кантрактамі, якія існуюць у "Росатома" у іншых краінах. Можа быць невялікая карэктыроўка працэнтнай стаўкі. Але пакуль тут пра канчатковыя дамоўленасьці казаць рана, яшчэ павінны сур’ёзна папрацаваць экспэрты», — сказаў Дзьмітры Круты.
Паводле яго, затрымка з увядзеньнем АЭС у дзеяньне выклікана клопатам пра бясьпеку станцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Прэм'ер Літвы: Краіны Балтыі дамовіліся не купляць электраэнэргію зь Беларускай АЭСУ лістападзе 2011 году, калі «Газпром» цалкам набыў «Белтрансгаз», было падпісана міжурадавае пагадненьне аб расейскім крэдыце для будаўніцтва атамнай электрастанцыі. Крэдытная лінія да 10 млрд даляраў на будаўніцтва станцыі адкрыта да 2035 году.
Раней беларускі бок ужо зьвяртаўся да Расеі з прапановамі зьмяніць умовы крэдыту, але атрымаў адмову.