Уладзімеру Патаповічу, бацьку магілёўскага інспэктара ДАІ Яўгена Патаповіча, які загінуў 16 траўня, сьледчыя адмовілі ў эксгумацыі цела сына. Цяпер ён спадзяецца на ўмяшаньне ў справу Аляксандра Лукашэнкі і напісаў яму ліст.
Бацька міліцыянта: вэрсія самагубства канчатковая
Акрамя станоўчага вырашэньня пытаньня аб эксгумацыі Ўладзімер Патаповіч чакае, што Лукашэнка паўплывае на сьледзтва і ў пытаньні прызнаньня яго і былой жонкі пацярпелымі.
Уладзімер Патаповіч на пахаваньні сына. 18 траўня 2019 году
Паводле Ўладзімера Патаповіча, спачатку ў прамежкавым адказе сьледчых на ягоную заяву аб эксгумацыі адмовілі, бо не была завершаная судова-мэдыцынская экспэртыза. А 26 чэрвеня яму стала вядома ад сьледчага, што ў эксгумацыі наагул няма патрэбы.
«Я так зразумеў, што асноўная вэрсія аб самазабойстве сына стрэлам у галаву канчатковая, але мы на разьвітаньні бачылі яшчэ глыбокі парэз на сынавым падбародзьдзі. А ў экспэртызе толькі адно кулявое раненьне ў галаву фігуруе», — кажа Ўладзімер Патаповіча.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Зрабіў памылку, што не агледзеў цела сына ў моргу», — бацька міліцыянта ПатаповічаБацькоў не прызналі пацярпелымі
У справе аб гібелі сына Уладзімер Патаповіч і яго былая жонка праходзяць сьведкамі. У тым жа прамежкавым адказе ім адмоўлена ў прызнаньні за імі статусу пацярпелых.
«Значыць, я ня маю ніякіх правоў умешвацца ў справу», — кажа Ўладзімер Патаповіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Сына зьняславілі». Чаму бацькі міліцыянта Патаповіча ня вераць у суіцыдБацькі не аглядалі цела ў моргу
Уладзімер Патаповіч ня верыць у самагубства сына і настойвае, што яго забілі. Пакуль ён не гатовы зьвязваць Яўгенаву сьмерць з прафэсійнай дзейнасьцю.
Ні ён, ні былая жонка не былі на апазнаньні ў моргу. Ён кажа, што агледзець цела сына жаданьне было, але яго пераканалі, што рабіць гэтага ня варта з «этычных меркаваньняў, каб не палохаць пашкоджаньнямі на целе». Цяпер Уладзімер Патаповіч называе адмову ад удзелу ў працэдуры апазнаньня памылкай.