Беларускі амбасадар у Нігерыі Вячаслаў Брыль абмеркаваў магчымасьці паставак нафты з гэтай краіны, паведамляе БелаПАН.
«Улічваючы зацікаўленасьць Рэспублікі Беларусь у прасоўваньні экспарту тавараў і паслуг у нафтагазавым сэктары, а таксама актуальнасьць пытаньня дывэрсыфікацыі паставак нафты ў краіну, 2 траўня пасол Беларусі ў Нігерыі Вячаслаў Брыль сустрэўся з кіроўным дырэктарам Нацыянальнай нафтагазавай карпарацыі Нігерыі Майканці Бару», — гаворыцца ў паведамленьні амбасады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Беларусь гатовая да канца году пачаць альтэрнатыўныя расейскай пастаўкі нафтыПад час сустрэчы абмеркаваная магчымасьць супрацоўніцтва сярод іншага ў галіне тэхнічнага абслугоўваньня і мадэрнізацыі нігерыйскіх нафтаперапрацоўчых заводаў і нафтавых установак, захаваньня бясьпекі нафтаправодаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Расейскую нафту нішто не заменіць», — экспэрт пра заявы Менску наконт пошукаў альтэрнатывыПра арганізацыю альтэрнатыўных расейскім паставак нафты да канца 2019 году заявіла Беларуская нафтавая кампанія: альбо праз марскія парты краінаў Балтыі, альбо праз Адэсу і нафтаправод «Адэса — Броды» на Мазырскі НПЗ. Пастаўшчык нафты пакуль ня вызначаны, «усё будзе залежаць ад цаны».
Магчыма, гэта будуць пастаўкі з Азэрбайджану, Саудаўскай Арабіі, Нігерыі.