Лукашэнка выказаўся пра Курапаты, «лаву Клінтана» і рэстарацыю «Поедем поедим»

Купрапаты, ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка падчас гутаркі з журналістамі адрэагаваў на абвінавачаньні ў ягоны адрас у тым, што ён ігнаруе Курапаты.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Колькі будзе пры ўладзе — і яшчэ 10 галоўных тэзаў з выступу Лукашэнкі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Яраслава паслаць у калгас, жанчынам — зьняць штаны. 33 ЦЫТАТЫ Лукашэнкі зь «Вялікай размовы». У карцінках

Усё выкарыстоўваецца ў прапагандысцкіх мэтах, заявіў Лукашэнка:

«Там пахаваныя нашы людзі, і асабіста мне ня хочацца варушыць косьці. Вы ўпэўненыя, што забівалі толькі пры Сталіне? Што не забівалі немцы габрэяў?

Прыляцеў Клінтан, лаўку паставіў. Разбурылі. Я сказаў, каб уначы па маёй камандзе аднавілі, каб супраць улады не плявузгалі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Каму замінае «лава Клінтана»?

І чаго так па-зьверску ставіцеся да прадпрымальнікаў, якія паставілі за паўкілямэтра рэстаран? Ну паглядзелі, пастаялі, успомнілі, зайшлі туды, выпілі па чарцы. Што ў гэтым дрэннага? Гэта ж ня супраць Курапатаў рэстаран!»