Міністэрства замежных спраў Беларусі апублікавала на сваім сайце адказ на пытаньне пра стаўленьне да апошніх падзеяў у Вэнэсуэле, дзе старшыня парлямэнту Хуан Гуайдо абвясьціў сябе «часовым прэзыдэнтам», не прызнаўшы перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах Нікаляса Мадура.
«Наша пазыцыя не зьмянілася, — заявіў прэсавы сакратар МЗС Анатоль Глаз. — Мы з суперажываньнем адсочваем сытуацыю ў Вэнэсуэле.
Лічым, што ўсе праблемныя пытаньні павінны вырашацца самім вэнэсуэльскім грамадзтвам і выключна шляхам мірнага дыялёгу ў межах прававога поля і Канстытуцыі. Вэнэсуэльскі народ можа самастойна справіцца зь цяжкасьцямі, якія ўзьніклі, без ўмяшаньня звонку.
Што тычыцца беларускіх грамадзянаў, то інцыдэнтаў зь імі не зарэгістравана. Многія зь іх знаходзяцца там у межах выкананьня сацыяльнай замовы ўраду Вэнэсуэлы, якую і працягваюць выконваць».
Тым часам на акцыях пратэсту ў Вэнэсуэле 23 студзеня загінулі ня менш як 4 чалавекі, а паводле некаторых зьвестак, і болей — да 16.
Як Беларусь сябравала з Вэнэсуэлай. ФОТАГІСТОРЫЯ