На пытаньне Свабоды аб затрыманьні Аркадзя Ізраілевіча начальнік аддзелу інфармацыі і сувязі з грамадзкасьцю цэнтральнага апарату СК Сяргей Кабаковіч адказаў:
«Па Вашым пытаньні інфармацыяй не валодаю, разьбіраюся».
У той жа час афіцыйны прадстаўнік Камітэту дзяржбясьпекі Андрэй Ярашзаявіў БелаПАН, што ягонае ведамства бізнэсоўца не затрымлівала.
Як паведаміў сайт nn.by, Ізраілевіч быў затрыманы 30 кастрычніка праз падазрэньне ў спробе даваньня хабару для вырашэньня «будаўнічых пытаньняў».
Бізнэсовец стаў вядомы шырокай публіцы ў сувязі са скандалам вакол рэстараннага комплексу «Поедем поедим», пабудаванага каля ўрочышча Курапаты, у яго былой ахоўнай зоне. У верасьні Ізраілевіч прайграў суд газэце «Новы час», якая апублікавала журналісцкае расьсьледаваньне на тэму будаўніцтва комплексу. У расьследаваньні гаварылася пра верагодную датычнасьць Ізраілевіча да пабудовы і дзейнасьці «Поедем поедим».
З 31 траўня апазыцыя праводзіць ля ўваходу ў рэстарацыю акцыі пратэсту.