Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка звольніў начальніка «вучэбкі» у Печах, дзе загінуў Аляксандар Коржыч


Канстанцін Чарнецкі

Аляксандар Лукашэнка падпісаў 20 кастрычніка ўказ аб звальненьні начальніка 72-га гвардзейскага аб’яднанага навучальнага цэнтру падрыхтоўкі палкоўніка Канстанціна Чарнецкага, перадае БЕЛТА.

Пры расьсьледаваньні сьмерці ў частцы вайскоўца Аляксандра Коржыча «былі выяўленыя выпадкі парушэньня статутных правілаў узаемаадносін паміж вайскоўцамі». Адзначаецца, што гэта дапусьціў Канстанцін Чарнецкі праз «самаўхіленьне і безадказнае стаўленьне да сваіх службовых абавязкаў, а таксама адсутнасьць кантролю за падтрыманьнем вайсковай дысцыпліны і правапарадку».

* * *

Цела 21-гадовага Аляксандра Коржыча знайшлі ў вайсковай частцы 3 кастрычніка. Бацькі Коржыча не паверылі ў афіцыйную вэрсію пра суіцыд.

Міністар абароны пракамэнтаваў здарэньне толькі праз 15 дзён, выказаў спачуваньні бацькам. На крытыку Мінабароны адрэагавала заявай пра «інфармацыйную кампанію» супраць сябе.

Раней былі арыштаваныя 10 вайскоўцаў, у тым ліку два афіцэры, звольненыя 7 камандзіраў рознага ўзроўню.

Адпачатку сьледчыя ведалі, што цела знайшлі «ў пятлі з мацерчатай папругі для штаноў, зь перавязанымі нагамі і майкай на галаве», але спачатку заяўлялі пра суіцыд. Цяпер разглядаюцца вэрсіі забойства, а таксама суіцыду праз асабістыя абставіны ці дзедаўшчыну.

Звыш 13 тысяч подпісаў сабрана за адстаўку міністра абароны Андрэя Раўкова. Сайт zvarot.by, дзе спачатку зьбіралі подпісы, заблякаваны за «спам», цяпер подпісы зьбіраюць на petitions.by.

Толькі ў Барысаве сёлета зафіксавалі чатыры сьмерці вайскоўцаў. Мінабароны выступіла з заявай, што злачыннасьць у войску за часы Лукашэнкі скарацілася ў 10 разоў.

Што такое Печы і чаму адтуль шмат кепскіх навінаў?

***

Самыя галоўныя і цікавыя навіны можна атрымліваць адразу ж, падпісаўшыся на Тэлеграм-канал Радыё Свабода.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG