Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пхёнчхане арганізавалі зону жалобы пасьля крушэньня Ан-148


Аскепкі самалёта Ан-148, ілюстрацыйнае фота
Аскепкі самалёта Ан-148, ілюстрацыйнае фота

Міжнародны алімпійскі камітэт выказаў спачуваньні родным і блізкім загінулых у авіякатастрофе ў расейскім аэрапорце Дамадзедава і арганізаваў у паўднёвакарэйскім Пхёнчхане зону жалобы. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным арганізацыяй прэс-рэлізе.

Свае спачуваньні ў сувязі з гібельлю 71 чалавека таксама выказалі прадстаўнікі некалькіх краін, у тым ліку ЗША, Украіны і Грузіі.

Выратавальная апэрацыя на месцы гібелі Ан-148 «Саратаўскіх авіяліній» завяршылася. У МНС пацьвердзілі, што ніхто з тых, хто знаходзіўся на борце, ня выжыў. Цяпер ратавальнікі шукаюць целы загінулых.

Сярод магчымых прычын авіякатастрофы, якая адбылася напярэдадні днём, разглядаюцца абледзяненьне, чалавечы фактар і тэхнічную няспраўнасьць самалёта. Паведамлялася, што вэрсія пра тэракт на борце паветранага судна не зьяўляецца прыярытэтнай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG