Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў: Расея і Беларусь «заклапочаныя спробамі NATO дэманізаваць вайсковую супрацу»


Сяргей Лаўроў на сустрэчы з Уладзімерам Макеем

На сустрэчы зь міністрам замежных справаў Беларусі Ўладзімерам Макеем 15 лістапада ў Маскве міністар замежных справаў Расеі Ігар Лаўроў заявіў, што хваляваньні заходніх краінаў з нагоды вучэньняў «Захад-2017» выкарыстоўваліся для абгрунтаваньня разгортваньня дадатковых сілаў NATO на мяжы зь Беларусьсю і Расеяй, перадае ТАСС.

Паводле Лаўрова, яны з Макеем абмеркавалі сытуацыю ў стасунках Беларусі і Расеі з краінамі NATO:

«У прыватнасьці, выказалі заклапочанасьць спробамі дэманізаваць расейска-беларускую вайсковую супрацу, у тым ліку ў кантэксьце вучэньняў „Захад-2017“, што адбыліся ў верасьні, і выкарыстаць гэтую прапагандысцкую кампанію для таго, каб абгрунтоўваць дадатковае разгортваньне вайсковых сілаў NATO на ўсходнім флянгу».

Ці даруе Захад Беларусі вучэньні «Захад-2017»?

Суседзі Беларусі напярэдадні «Захаду» сапраўды выказвалі засьцярогі наконт магчымых правакацыяў падчас вучэньняў і наконт таго, што Расея можа пакінуць свае войскі ў Беларусі. На саміце NATO ў 2016 годзе было вырашана у адказ на агрэсіўныя дзеяньні Расеі выслаць у Польшчу і балтыйскія краіны чатыры баявыя батальёны, бранятанкавую брыгаду і падразьдзяленьне верталётаў.

Пры гэтым аналітыкі кажуць, што NATO ўсё роўна пакуль не гатовае да нападу Расеі на ўсходнім флянгу. Расея тым часам праводзіць ваенныя вучэньні ўтрая часьцей за NATO.

Чытайце таксама: Макей — Лаўрову: Беларусь гатовая накіраваць міратворцаў ва Ўкраіну

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG