Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NATO не гатовая даць адпор у выпадку патэнцыйнага нападу Расеі на ўсходнім флянгу, паведамляе Der Spiegel са спасылкай на ўнутраныя дакумэнты альянсу.

У дакумэнце, які цытуе выданьне, адзначаецца, што магчымасьць сілаў хуткага рэагаваньня NATO адэкватна адказаць на выклікі, сумнеўная. Акрамя таго, ёсьць сур’ёзныя праблемы зь лягістыкай на ўсходнім крыле альянсу.

Прэс-сакратар NATO Оана Лунджеску адмовілася пацьвердзіць або абвергнуць агенцтву DPA інфармацыю нямецкага выданьня. Яна адзначыла, што зараз вядуцца перамовы пра мадэрнізацыю кіраўнічых структураў NATO, колькасьць якіх значна скарацілася з часу халоднай вайны.

Пасьля пачатку агрэсіі Расеі супраць Украіны NATO ўзмацняе сваю прысутнасьць ва Ўсходняй Эўропе, разьмяшчаючы ў краінах Балтыі і Польшчы чатыры шматнацыянальных батальёны. Кіраваць місіяй маюць вайскоўцы з ЗША, Вялікай Брытаніі, Францыі і Нямеччыны.

***

Самыя галоўныя і цікавыя навіны можна атрымліваць адразу ж, падпісаўшыся на Тэлеграм-канал Радыё Свабода.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG