Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мінабароны Беларусі заявілі пра спробы сарваць вучэньні «Захад-2017»


Падчас вайсковых вучэньняў «Захад-2017»

У Міністэрстве абароны Беларусі заяўляюць пра спробы зрыву сумесных беларуска-расейскіх стратэгічных вучэньняў «Захад-2017».

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва Інтэрфакс.

«Адразу хачу падкрэсьліць, што гэты іспыт наша рэспубліка, Узброеныя сілы Беларусі вытрымалі годна, нягледзячы на беспрэцэдэнтны па напале супраціў — аж да спробаў сарваць вучэньне, унесьці раскол у беларуска-расейскія стасункі, супрацьпаставіць Беларусь краінам Захаду», — цытуе «Белорусская военная газета» міністра абароны Беларусі Андрэя Раўкова.

Як падкрэсьліў кіраўнік ведамства, «гэтыя спробы сарваныя». «Сарваныя шмат у чым дзякуючы эфэктыўнай сыстэме забесьпячэньня нацыянальнай бясьпекі, у тым ліку інфармацыйнага забесьпячэньня», — сказаў ён.

Сумесныя беларуска-расейскія вучэньні «Захад-2017» праходзілі з 14 па 20 верасьня на палігонах у Беларусі, а таксама на тэрыторыі Расеі — у Калінінградзкай, Ленінградзкай і Пскоўскай абласьцях.

***

Самыя галоўныя і цікавыя навіны можна атрымліваць адразу ж, падпісаўшыся на Тэлеграм-канал Радыё Свабода.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG