Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NATO вінаваціць Расею ў спробе прыменшыць колькасьць удзельнікаў вучэньняў «Захад»


Масква адкідае абвінавачваньні на свой адрас.

Кіраўніцтва NATO абвінаваціла Расею ў спробе схаваць сапраўдныя маштабы вайсковых вучэньняў, праведзеных у мінулым месяцы на тэрыторыі Беларусі.

«Ёсьць розьніца паміж дадзенымі, якія прадставіла Расея да пачатку вучэньняў і сапраўднай колькасьцю ўдзельнікаў, маштабамі і мэтамі манэўраў», — заявіў у чацьвер генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг.

Раней прадстаўнікі расейскага Міністэрства абароны заяўлялі, што ў вучэньнях «Захад 2017» возьмуць удзел 12 700 вайскоўцаў. Паводле дадзеных NATO, на самой справе на тэрыторыі ад Арктыкі да ўсходняй Украіны ў манэўрах было задзейнічана больш як 100 000 салдат і афіцэраў.

Прадстаўнік Расеі пры NATO Аляксандар Грушко аспрэчыў гэтыя паведамленьні.

«Краіны NATO падлічылі ўсе вайсковыя вучэньні, якія прайшлі ў Расейскай Фэдэрацыі і палічылі іх часткай вучэньняў «Захад», — сьцьвярджаў ён.

Паводле яго, прадстаўнікі NATO пакуль не прадставілі ніякіх доказаў у падтрымку сваіх абвінавачваньняў на адрас Масквы.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG