Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура захвалявалася: падлеткі ходзяць па Менску ўначы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На сайце Генэральнай пракуратуры Беларусі 15 лютага зьявілася нататка «Аб знаходжаньні непаўналетніх па-за домам у позьні час без суправаджэньня дарослых».

Паводле беларускіх законаў, людзі ўзростам да 16 гадоў ня могуць хадзіць па вуліцах без суправаджэньня дарослых родзічаў ці знаёмых пасьля 23 і да 6 раніцы. Такі «камэнданцкі час» быў уведзены ў 2012 годзе «дзеля прадухіленьня беспрытульнасьці і бадзяжніцтва, учыненьня імі злачынстваў», а таксама для абароны саміх падлеткаў ад магчымых злачынстваў.

Міліцыя абяцала, што ня будзе затрымліваць непаўналетніх у «звычайным» сэнсе, а будзе толькі «суправаджаць» іх пасьля выяўленьня асобы (калі па дзіця ніхто ня прыйдзе цягам трох гадзін, могуць накіраваць у прытулак).

За парушэньне «камэнданцкага часу» штрафуюць не дзяцей, а бацькоў — паводле арт. 17.13 КаАП штраф можа дасягаць 2 базавых велічыняў (49 рублёў на момант публікацыі) першы раз і 5 базавых (122,5 рубля) у другі і наступныя разы цягам году.

Генпракуратура піша, што «асаблівую занепакоенасьць» выклікалі выпадкі, калі непаўналетнія хадзілі па вуліцах у позьні час без дарослых. Поўнай статыстыкі не прыводзіцца, але сьцьвярджаецца, што ў Цэнтральным раёне Менску за 2016 год было 12 такіх выпадкаў, за 2017-ы — 27.

Як сьцьвярджае Генпракуратура, найчасьцей на вуліцах лавілі дзяцей 13–15 гадоў, у бальшыні выпадкаў — зь няпоўных, шматдзетных або апякунскіх сем’яў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG