Паводле спадара Смолікава, мэта меркаваных грамадзкіх акцый – гэта дэманстрацыя салідарнасьці з Партыяй камуністаў Беларускай (ПКБ), якая паўстала перад пагрозаю прыпыненьня свае дзейнасьці, а таксама аб"яднаньне прыхільнікаў "рэальнай шматпартыйнай сыстэмы ў Беларусі".
Пікеты з выкарыстаньнем плякатаў, транспарантаў, бел-чырвона-белых сьцягоў і гукаўзмацняльнай апаратуры замоўленыя Кастусём Смолікавым на тэрмін ад 15 лютага да 1 сакавіка. Партыйны актывіст просіць дазволу правесьці іх у цэнтры Віцебску – на плошчы Свабоды, да таго ж бярэ на сябе асабістую адказнасьць за грамадзкую бясьпеку, захаваньне правапарадку і чысьціні падчас правядзеньня акцыяў.
Адказ ад уладаў ён мусіць атрымаць не пазьней за 13 лютага.