Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У рэдактара газэты “Прессбол” апісаная маёмасьць


Ігар Карней, Менск Сёньня ў галоўнага рэдактара спартовай газэты "Прессбол" Уладзімера Беражкова была апісаная маёмасьць.

Згодна з рашэньнем суду Цэнтральнага раёну Менска на пазоў міністра фінансаў Мікалая Корбута, Беражкоў мусіць выплаціць чыноўніку амаль 5 тысячаў даляраў (з рэдакцыі газэты Корбут ужо спагнаў блізу 15 тысячаў даляраў).

Такім чынам суд прызнаў не адпаведным рэальнасьці загаловак у газэце за кастрычнік мінулага году: "У намесьніках міністра фінансаў ходзіць чалавек, якога вышуквае Інтэрпол за ўдзел у арганізаванай злачыннай групоўцы”.

Газэта мела на ўвазе Андрэя Іманалі – намесьніка Корбута, але не ў міністэрстве фінансаў, а ў Беларускай фэдэрацыі гімнастыкі, якую Мікалай Корбут таксама ўзначальвае. Нядаўна Іманалі сапраўды быў затрыманы ва Ўкраіне: ад сярэдзіны 1990-х ён ўзначальваў злачынную групоўку ў Растове-на-Доне, якая спэцыялізавалася на крадзяжах машынаў.

Аднак гэтыя факты беларускі суд не ўразілі, і рашэньне аб спагнаньні матэрыяльнай кампэнсацыі на карысьць міністра фінансаў засталося ў сіле.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG