На сход у Воранава з Горадні езьдзілі намесьнік старшыні Саюзу палякаў Юзаф Пажэцкі і рэдактар “Магазына польскага” Андрэй Пачобут, яны вярнуліся ўвечары. Зь Менску ў Воранава адымслова прыехаў высокі чыноўнік – начальнік аддзелу грамадзкіх арганізацыяў камітэту ў справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў пры Савеце міністраў Юры Ўральскі, які, дарэчы, прысутнічаў на шостым зьезьдзе Саюзу палякаў, вынікі якога мінюст абвясьціў неправамоцнымі.
(Пажэцкі: ) “Спатканьне адбылося, каб людзям яшчэ раз падкрэсьліць рацыю таго ліста, які даслала нам Міністэрства юстыцыі Беларусі, наконт таго, што шосты зьезд, маўляў, нелегітымны, і падрыхтаваць людзей да новага зьезду. Уральскі якраз падкрэсьліваў, што трэба яго правесьці і абраць вартага чалавека”.
Калі пачаў выступ Юзаф Пажэцкі, спадар Уральскі пакінуў памяшканьне, а разам зь ім усе чыноўнікі, якія суправаджалі яго, хаця спадар Пажэцкі нагадаў, што быў намесьнікам кіраўніка СПБ і ў мінулым кіраўніцтве, якое ўлады прызнаюць за легітымнае.
Паводле рэдактара часопіса “Magazyn Polski” Андрэя Пачобута, воранаўскія актывісты выказалі адмоўнае стаўленьне да магчымага вяртаньня на пасаду старшыні СПБ Тадэвуша Кручкоўскага, чаго дамагаюцца беларускія ўлады.
(Пачобут: ) "Сёньня старшыні Саюзу палякаў Анжаліцы Борыс патэлефанаваў былы старшыня СПБ Тадэвуш Кручкоўскі, які ва ўльтыматыўнай форме сказаў ёй, каб яна заўтра вызваліла памяшканьне, што ён прыйдзе са сваімі людзьмі, што ён будзе кіраваць Саюзам палякаў, што ён будзе выдаваць газэту “Glos znad Niemna”."
Спадар Пачобут лічыць, што Кручкоўскі цалкам выконвае распараджэньні беларускіх уладаў:
(Пачобут: ) “Гэта азначае, што тактыка ўладаў цалкам зьмянілася. Яны вырашылі не зацягваць гэты канфлікт, а вырашыць яго хутка і рашуча. Мы чакаем заўтра па сутнасьці штурму Саюзу палякаў, чакаем, што Кручкоўскі прыйдзе ня толькі са сваімі прыхільнікамі, а прыйдзе таксама з Амонам і міліцыяй, вось такое ўражаньне ў нас”.