Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 29 красавіка


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 29 красавіка

“Крыніца”, 1925 год:

“Апублікаваны ўжо вынікі сьпісу насяленьня Латвіі, які адбываўся 9—10 лютага с.г. Нацыянальны склад насяленьня Латвіі прадстаўляецца гэтак: палякоў — 2,8 працэнта, немцаў — 3,15, беларусаў — 4,19, жыдоў — 4,22, расейцаў — 5,5. Гэтак меншасьцяў у Латвіі налічваецца блізу 20%, або адна пятая частка. Сярод “меншасьцяў беларусы стаяць пасярэдзіне — за расейцамі і жыдамі, але перавышаюць лічбу немцаў і палякоў”.

“ЛіМ”, 1955 год:

“Па дадзеных Кніжнай палаты БССР, з 1917 года па 20 красавіка 1955 года ў рэспубліцы выйшла ў свет на беларускай мове 343 назвы твораў Леніна агульным тыражом 3.865.000 экз. Шматразова перавыдаваліся ў БССР асобныя творы В.І.Леніна. Напрыклад, вядомая ленінская праца “Чарговыя задачы Советскай улады” выдавалася на беларускай мове дзесяць разоў. “Задачы Саюзаў моладзі” — дзевяць разоў. Па пяць выданняў вытрымалі творы: “Крок уперад, два крокі назад”, “Аб кааперацыі”, “Дзве тактыкі соцыял-дэмакратыі ў дэмакратычнай рэвалюцыі”, “Вялікі пачын”, “Дзяржава і рэвалюцыя”, “Красавіцкія тэзісы” і інш.”.

“Вечерний Минск”, 1975 год:

“Супрацоўнікі радзільнага аддзяленьня 3-й клінічнай бальніцы імя Я.В.Клумава ў завяршальным годзе дзевятай пяцігодкі, у год 30-годзьдзя Перамогі над фашысцкай Нямеччынай на агульным сходзе адзінадушна вырашылі адпрацаваць у Фонд міру па адным працоўным дні. Свой унёсак яны робяць пад дэвізам “За сябе і за мэдыцынскую сястру В.Рубец”. Такія сходы адбыліся і ва ўсіх іншых аддзяленьнях, паліклініках і службах 3-й клінічнай бальніцы… Патрыятычны пачын калектыву бальніцы прынёс у Фонд міру каля чатырох тысяч рублёў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG