Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 29 сакавіка


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 29 сакавіка.

“Віцебскі пролетарый”, 1935 год. Паведамленьне ТАСС:

“26 сакавіка г.г. у 12 гадзін дня ў раёне вёскі Шыпцы, Озарычэнскага сельсовета, Бешанковіцкага раёна ў БССР апусціўся германскі паветраны шар, пацярпеўшы аварыю. Паветраны шар выляцеў 25 сакавіка г.г. з Шпіцбергфельда. Совецкія ўлады аб палёце пацярпеўшага аварыю паветранага шара папярэдне германскім бокам паведамлены не былі. Аэранаўты Еўгеній Штуберт і Вернер Шэйфер цэлы; на месцы аварыі мясцовымі ўладамі ім была аказана садзейнасць. Па просьбе германскага пасольства абодвы аэранаўты дастаўлены ў Маскву”.

“Чырвоная змена”, 1975 год:

“За таго хлопца” — гэты поклічны дэвіз стаў сёння для многіх юнакоў і дзяўчат краіны сэнсам іх працы і жыцця. Як вядома, ініцыятарамі гэтага патрыятычнага пачыну з’яўляюцца маладыя масквічы, дэлегаты XVII з’езда камсамола Ігар Скрыпнік і Ірына Бондарава. Высакародны пачын “За сябе і за таго хлопца”, па-бацькоўску цёпла і шчыра падтрыманы тав. Л.І.Брэжневым і адобраны ЦК ВЛКСМ, падхапілі многія маладзёжныя працоўныя калектывы, многія тысячы юнакоў і дзяўчат прамысловых прадпрыемстваў, калгасаў, саўгасаў і ўстаноў”.

“Наша Ніва”, 1995 год:

“Кожная шыльда, назва вуліцы, рэклямны плякат ці транспарант, любая візуальная інфармацыя па-расейску — гэта сьвядомая акцыя ворагаў беларушчыны… Наша маладая дзяржава яшчэ занадта кволая, каб забясьпечыць выкананьне сваіх законаў. Таму ў выпадку зацьверджаньня расейскай мовы ў статусе дзяржаўнай беларуска-расейскае моўнае супрацьстаяньне непазбежна набудзе бескампрамісны ўсеагульны грамадзянскі характар. Мова — ахоўны знак і душа народа. Дзьвюхмоўны народ — цынічны народ, пазбаўлены пэрспэктывы. “Двуязычие” — удзел зьмеяў, а не людзей”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG