Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 1 лютага


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 1 лютага

“Крыніца”, 1925 год:

“Лепш за другія мясцовасьці стаіць справа ў Менскай акрузе, якая выпісвае беларускую газэту ў горадзе ў ліку 562 экзэмпляраў і на вёску 154. Што тычыцца астатніх акругаў Беларусі, дык тут мы маем такія лічбы: Віцебск з вёскай — 89, Бабруйск — 113, Ворша — 89, Барысаў — 80, Магілёў 57 і г.д. Аб тым, што такое палажэньне беларускай народнай культуры ў радавае Беларусі ёсьць сумным, дык няма што і гаварыць. Вяковае абмаскальваньне Беларусі пакінула ў яе душы глыбокі сьлед, дзеля выкараненьня каторага апрача пастаноў на паперы ЦВКБ, патрэба доўгай, сыстэматычнай культурнай працы”.

“Советская Белоруссия”, 1975 год. Прафэсар Ф.Яршоў абвяшчае:

“Праблема раку і лейкозаў яшчэ ня вырашана, аднак сёньня ўжо можна сьцьвярджаць — у агляднай будучыні ў мэдыцыне будзе новая магутная зброя барацьбы з пагрозьлівымі захворваньнямі. Адкрыцьці апошніх гадоў, нават месяцаў, хуткі прагрэс у галіне вывучэньня пухлін робяць рэальным прагноз, атрыманы на падставе апытаньня сьпэцыялістаў у гэтай галіне. Паводле вядомых спэцыялістаў сьвету, дасягненьні ў дыягностыцы і лекаваньні раку зьменшаць удвая сьмяротнасьць ад злаякасных пухлін ужо да 1988 году, а зьяўленьне новых супрацьпухлінных лекаў дазволіць практычна выкараніць рак да 1997 году”.

“Добры вечар”, 1995 год:

“Згодна з папярэднімі ацэнкамі, колькасьць насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 1 студзеня 1995 году склала 10.346 тысяч чалавек і зьменшылася за год на 24 тысячы, ці на 0,2%. Скарачаецца натуральны прырост насельніцтва. За 1994 год колькасьць тых, хто нарадзіўся, зьменшылася на 4% і склала 113 тысяч дзяцей, колькасьць памерлых за год павялічылася на 0,7% (129 тысяч чалавек)… Скарацілася міграцыя насельніцтва. Калі ў 1993 годзе ў краіну прыехала 85 тысяч чалавек і выехала ў краіны блізкага замежжа 47 тысяч чалавек, то ў 1994 годзе прыехала 45 тысяч, выехала — 49 тысяч чалавек”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG