Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Vox Populi: Ці сталі беларускія чыноўнікі менш карумпаванымі?


Ганна Соусь, Менск З гэтым пытаньнем наша карэспандэнтка зьвярнулася да людзей на менскіх вуліцах.

(Карэспандэнтка: ) “Цяпер ідуць судовыя працэсы над былым старшынём Белдзяржтэлерадыёкампаніі Ягорам Рыбаковым і былой кіраўніцай справаў прэзыдэнта Галінай Жураўковай. Як вы лічыце, ці сталі беларускія чыноўнікі менш карумпаванымі?”

(Спадарыня: ) “Я лічу, што ня сталі й ніколі ня стануць, пакуль у нас ва ўладзе такія людзі, якія іх падтрымліваюць”.

(Спадарыня: ) “Яшчэ больш сталі. І надышоў час іх усіх за краты, я мяркую. Каб не былі карумпаваныя, так не было бы Рыбакова і Жураўковай. Усё адтуль, ад іх і ідзе”.

(Спадарыня: ) “Не. Ня сталі. Проста я бачу і маю стасункі зь імі. Нічога не зьмянілася, мне падаецца”.

(Спадар: ) “Я думаю, што ня менш. Я думаю, што карупцыя ў нас у Беларусі даволі шырока распаўсюджана. У сытуацыях, калі каго-небудзь прыцягваюць да адказнасьці, то гэтак робяць ахвярнага казла. Некалькі асобаў можна аддаць пад суд, каб мець падтрымку народу. Насамрэч карупцыі менш ня стане, таму што гэта ўсё зьвязана з нашым кіраўніцтвам і нашай палітычнай сыстэмай”.

(Спадар: ) “Я думаю, што не, абсалютна не. Таму што ўлада такая, што ў ёй можа пражыць толькі той, хто крадзе”.

(Спадар: ) “Не, здаецца не. Ня бачу ніякіх вынікаў. Як было, так і ўсё застаецца. З карумпаванасьцю нашых чыноўнікаў трэба змагацца нейкімі іншымі мэтадамі”.

(Спадар: ) “Ня сталі. Як бралі хабар, так і бяруць”.

(Спадар: ) “Думаю, што не. Гэта, можа, з сотні адзін больш сумленны. Але ён не ўтрымаецца, бо яго ўсё роўна прыбяруць, таму што ён будзе перашкаджаць ім браць”.

(Спадар: ) “Канкрэтна нельга адказаць. Гэта ж трэба сачыць за канкрэтным чыноўнікам вельмі доўга. Гэта пытаньне да органаў контравыведкі Камітэту дзяржаўнай бясьпекі. Яны дакладна валодаюць сытуацыяй”.

(Спадар: ) “Я ня думаю, што менш. Відаць па абстаноўцы й па справах, калі сустракаесься зь імі”.

(Спадар: ) “Жорсткія яны сталі. Я не хацеў бы бачыць гэтых людзей ва ўладзе. Але чамусьці яны заўсёды ва ўладзе”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG