Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У менскім плянэтарыі ўсталююць выраблены ў Маскве купал


У Менску з абсэрваторыі гарадзкога плянэтарыя дэмантавалі стары купал.
У Менску з абсэрваторыі гарадзкога плянэтарыя дэмантавалі стары купал.

У Менску з абсэрваторыі гарадзкога плянэтарыя дэмантавалі стары купал.

На яго месцы неўзабаве зьявіцца сучасная канструкцыя з поўным кручэньнем і спэцыяльнымі створкамі для назіраньняў, праект якой распрацуюць і вырабяць у Маскве, паведамляе агенцтва «Минск-Новости» са спасылкай на «Менскбуд».

Абсэрваторыя, пабудаваная у 1967 годзе, зьяўляецца помнікам архітэктуры позьняга мадэрнізму. Гэта цыліндрычная пабудова вышынёй 12 м з клясычным для свайго часу купалам дыямэтрам 5,5 м. Унутры, на верхнім узроўні, куды вядзе вінтавая лесьвіца, быў устаноўлены ўнікальны тэлескоп Carl Zeiss 1950/130, яго часова павезьлі з абсэрваторыі да заканчэньня рэканструкцыі.

Плянэтарый у Менску. 2018 год
Плянэтарый у Менску. 2018 год

Плянэтарый у Менску у парку імя Максіма Горкага быў адчынены ў 1965 годзе.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG