Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фільмы для плянэтарыяў з 22 краінаў сьвету прывезьлі ў Менск на міжнародны фэстываль


Ілюстрацыйнае фота, прагляд фільмаў у плянэтарыі
Ілюстрацыйнае фота, прагляд фільмаў у плянэтарыі

З 18 па 20 кастрычніка ў Менску праходзіць II Менскі міжнародны фэстываль паўнакупальных фільмаў. З праграмай можна пазнаёміцца на афіцыйным сайце фэстывалю.

У праграму ўвайшлі 43 стужкі з 22 краінаў сьвету: Аўстраліі, Аргентыны, Беларусі, Вялікай Брытаніі, Нямеччыны, Грэцыі, Ісьляндыі, Італіі, Канады, Кітаю, Калюмбіі, Новай Зэляндыі, Польшчы, Расеі, ЗША, Тайлянду, Украіны, Францыі, Чэхіі, Швайцарыі, Паўднёвай Карэі і Японіі.

Пераможцаў будуць выбіраць у шасьці намінацыях: найлепшы дакумэнтальны, анімацыйны, кароткамэтражны, арт-фільм, а таксама ўручаць прыз глядацкіх сымпатый і спэцыяльны прыз дырэктара фэстывалю і фонду «Добра».

Акрамя паказаў фільмаў, у рамках фэстывалю пройдуць сустрэчы са стваральнікамі, сэмінар «Fulldome: паглыбленьне ў візуальнае прастору» зь лекцыямі і прэзэнтацыямі спэцыялістаў, выстава астрафатаграфіі.

Урачыстае адкрыцьцё фэстывалю пройдзе 18 кастрычніка ў 17.30. Для гледачоў і СМІ ўваход па папярэдняй рэгістрацыі.

Паўнакупальнае кіно — даволі новы фармат у кінамастацтве, ён існуе каля 15 гадоў. Гэта фільмы, выява якіх з дапамогай сучасных лічбавых праектараў выводзіцца на купал з аглядам 360 градусаў, што дазваляе дасягнуць адчуваньня паглыбленьня ў візуальную прастору і атмасфэру фільма.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG