Сталы прадстаўнік ЗША пры NATO Мэт Уітакер заявіў, што працэс выйшаў на завяршальную стадыю і што для вырашэньня ключавых пытаньняў «усім неабходна закатаць рукавы». Паводле яго слоў, шанцы на дасягненьне мірнага пагадненьня ёсьць.
Дзяржсакратар Марка Рубіё паведаміў, што кампраміс паміж Расеяй і Украінай можа быць дасягнуты ўжо на гэтым тыдні ці ў студзені. Па словах Рубіё, што праца над урэгуляваньнем вядзецца кругласутачна.
У сваю чаргу спэцпрадстаўнік прэзыдэнта Расеі Кірыл Дзьмітрыеў вылецеў у Маямі на перамовы са спэцпасланьнікам прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Стывам Уіткофам і дарадцам Джарэдам Кушнэрам. Па дадзеных Reuters, трохбаковыя сустрэчы з удзелам Украіны не плянуюцца. Кантакты працягнуцца бліжэйшыя два дні.
На фоне перамоваў Дональд Трамп заявіў аб маючым адбыцца візыце ў Фларыду. Дату вылету ён не ўдакладніў і не пацьвердзіў удзел у перамовах з расейскай ці ўкраінскай дэлегацыямі, адзначыўшы толькі, што ў штаце ў яго заплянаваны шэраг сустрэчаў.
Форум