Пра гэта Свабодзе паведаміў грузінскі журналіст Коба Ліклікадзэ, які наведаў гэтае месца з нагоды 35-годзьдя з дня заснаваньня Нацыянальнай гвардыі Грузіі.
Гэта Плошча Герояў (Gmirta Moedani) у Тбілісі, дзе знаходзіцца мэмарыял з імёнамі больш за 4000 загінулых за незалежнасьць Грузіі, у тым ліку падчас расейскай-грузінскай вайны 2008 года, а таксама падчас акупацыі Расеяй Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.
Грузінскі журналіст Коба Ліклікадзэ ня ведае, калі дакладна зьявіліся партрэты беларускіх добраахвотнікам на Алеі Славы, але, паводле яго, гэта адбылося адносна нядаўна.
Нацыянальная гвардыя Сіл абароны Грузіі 20 сьнежня адзначае 35-гадовы юбілей зь дня заснаваньня. Нацыянальная гвардыя зьяўляецца першым афіцыйным воінскім падразьдзяленьнем, якое стварылі пасьля выхаду Грузіі са складу Савецкага Саюза 20 сьнежня 1990 году. На яе аснове фармаваліся і разьвіваліся Сілы абароны Грузіі.
Форум