“Наша ніва”, 1914 год:
“У Друскеніках (Гродзенская губэрня) ад стрэляніны пацярпела 36 жыхароў, разрушана і згарэла 107 двароў. Страты каля мільёну рублёў. У часе стрэляніны памёр у Друскеніках ад разрыву сэрца Чурляніс – бацька вядомага літоўскага маляра”.
“Віцебскі пролетарый”, 1934 год. Ліст чытача:
“Многа пісалі аб тым, што чыстка прыбіральняў на вуліцы Хайкіна вытвараецца несвоечасова і безабразна. Пры чыстцы забруджваецца увесь двор, пакідаюць адчыненымі выграбныя ямы, – піша тав. Рэкін. 15 верасня на вуліцы Хайкіна вытваралася чыстка прыбіральняй. Пасля чысткі выграбная яма была пакінута адчыненай. Праходзячы па двару вечарам жыхар уваліўся ў гэту яму і толькі дзякуючы таму, што яма была неглыбокая (толькі па пояс) гэтага жыхара ўдалося выратаваць”.
“Гомельскія ведамасьці”, 1994 год:
“У адной з гомельскіх школ першаклясьнікі на ўроках пісьма, каб правільна трымаць паставу, кладуць на галовы цэляфанавыя мяшэчкі зь пяском. Як сьведчыць практыка, такі захад мае плён – многія вучні нагадваюць навюткія прамыя цьвічкі з крамы. Але ёсьць і пабочная зьява: падчас пісаньня першаклясьнікі больш думаюць пра тое, як утрымаць на галаве мяшок, чым пра сэнс напісанага. Дый пясок часам сыплецца за шыю – а ён наш, мясцовы, з радыенуклідамі цэзія”.