Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацькоў маладафронтаўкі аштрафавалі на два з паловай мільёны


Лубоў Лунёва, Менск Бацькоў салігорскай актывісткі незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт” Крысьціны Самойлавай аштрафавалі на 2,5 мільёны рублёў.

Крысьціна вучыцца ў 10-ай клясе 10-ай салігорскай школы. Супрацоўнікі міліцыі затрымлівалі дзяўчыну 8 і 16-га лістапада. Тады на яе былі складзеныя 2 адміністрацыйныя пратаколы, яшчэ адзін быў складзены паводле заявы школьнага настаўніка беларускай мовы, нібыта Крысьціна нецэнзурна лаялася.

Паводле кожнага з чатырох пратаколаў бацькоў Крысьціны аштрафавалі на 620 тысячаў рублёў, разам атрымалася 2480 тысячаў. Пастановы пра штраф вынесла сёньня адміністрацыйная камісія Салігорскага гарвыканкаму. Справу яшчэ аднаго актывіста “Маладога Фронту” Івана Шылы – таксама разгледзіць адміністрацыйная камісія. Паплечнікі Івана лічаць, што ягоных бацькоў таксама аштрафуюць на вялікую суму. На Івана складзены пратакол за ўдзел у акцыях 8 і 16 лістапада.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG