Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Зімоўскі: “Улада здольная дэманстраваць стрыманасьць”


Алесь Дашчынскі, Менск Сябра Савету Рэспублікі, старшыня Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Аляксандар Зімоўскі пракамэнтаваў дзеяньні ўладаў і апазыцыі падчас “Эўрапейскага маршу”.

Зімоўскі: “Па-першае, ніякай сілы прымяняць не плянавалася, бо арганізатары абяцалі паводзіць сябе карэктна. Ну, калі яны не кіруюць моладзьдзю, дык што я магу казаць на гэта? Няма кантакту паміж старымі палітыкамі з апазыцыі й паміж моладзьдзю. Яна, можа, і не жадае, каб ёй хтосьці кіраваў.

Было заданьне паказаць, хто на што здольны. Улада здольная дэманстраваць стрыманасьць, а апазыцыя здольная была паказаць, што яна ня мае кантролю ці не адказвае за свае абяцаньні”.

Карэспандэнт: “Ці азначае гэта, што пачынаючы з “Эўрапейскага маршу” ўлады пачнуць выконваць 12 палітычных умоваў Эўразьвязу?”

“Я мяркую, не. Бо вялася размова пра канкрэтны марш ці пра канкрэтную акцыю. Там нідзе не было сказана, што 12 умоваў Эўразьвязу зьявяцца падмуркам для далейшых перамоваў.

Ніводная самастойная ўлада ніколі не адказвае на ўльтыматыўныя патрабаваньні. Калі там ёсьць 12 рэкамэндацый Эўразьвязу, то да іх можна прыслухоўвацца, а можна не прыслухоўвацца. Калі гэта жорсткія патрабаваньні, то не, канечне”.

Эўрапейскі марш. Онлайн-рэпартаж, 14.10.2007 Эўрапейскі марш. Фотарэпартажы нашых карэспандэнтаў, 14.10.2007 “Мы прайшлі “Эўрапейскім маршам” па цэнтральным праспэкце Менску”. Слайд-рэпартаж, 14.10.2007 Эўрапейскі марш. Відэаматэрыялы, 14.10.2007 Меркаваньні ўдзельнікаў: якім быў “Эўрапейскі марш”?, 14.10.2007 "Эўрапейскі марш" прайшоў без затрыманьняў, 14.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG