Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ворша: затрымалі маладафронтаўца


Радыё Свабода Супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Сержука Гумінскага ў Воршы.

Каля 5-й вечара Сяржук у пантофлях ішоў да свайго сябра, які жыве ў суседнім доме. Міліцыянты спынілі яго і завялі ў пастарунак. Сяржук пасьпеў паведаміць сваім сябрам, што міліцыянты складаюць на яго пратакол — з фармулёўкай “дробнае хуліганства”.

Паплечнікі Гумінскага лічаць ягонае затрыманьне прэвэнтыўнай мерай — каб хлопец ня ўдзельнічаў у сёньняшняй акцыі салідарнасьці, а таксама ў “Чарнобыльскім шляху”.

Заяўку на правядзеньне агульнагарадзкой імпрэзы ў суботу, 28-га красавіка, мясцовыя актывісты ўжо падалі ў выканкам, але адказу на свой зварот пакуль не дачакаліся.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG