Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яго абвінавачвалі ў стварэньні выведнай сеткі КДБ у Эўропе. Расказваем, каго абмянялі на Пачобута

Былы намесьнік кіраўніка Службы інфармацыі і бясьпекі Малдовы Аляксандар Бэлан. Архіўнае фота.
Былы намесьнік кіраўніка Службы інфармацыі і бясьпекі Малдовы Аляксандар Бэлан. Архіўнае фота.

У рамках абмену Расея і Беларусь атрымалі былога намесьніка кіраўніка Службы інфармацыі і бясьпекі Малдовы Аляксандра Балана.

«Для нашай краіны гэта перамога, якую немагчыма вымераць простым матэматычным ураўненьнем: мы прывезьлі дадому двух грамадзян, якія працуюць на Рэспубліку Малдова, адмовіўшыся ад двух зьняволеных, якія працавалі супраць Рэспублікі Малдова», — напісала ў сацсетках прэзыдэнтка Малдовы Мая Санду.

Аляксандра Балана затрымалі ў верасні 2025 года ў аэрапорце ў Румыніі па падазрэньні ў перадачы дзяржаўнай таямніцы беларускаму КДБ. Як пісала румынскае выданьне G4Media, паводле вэрсіі абвінавачаньня, з 2024 па 2025 год ён двойчы сустракаўся з беларускімі выведнікамі ў Будапэшце.

The Insider пісаў, што падчас працы на сваёй пасадзе (2016-2019) Балан у рамках супрацоўніцтва са спэцслужбамі Украіны быў афіцэрам сувязі пры Генштабе УСУ. Яго адклікалі з Украіны за незадавальняючую працу, але ён адмовіўся вяртацца ў Малдову.

Як паведамлялі ў чэскай выведцы, былы намесьнік кіраўніка Службы выведкі Малдовы быў датычны да стварэньня выведвальнай сеткі Беларусі ў Эўропе. Па зьвестках беларускай службы Радыё Свабода, яшчэ адным удзельнікам удзельнікам выведнай сеткі мог быць супрацоўнік консульства Беларусі ў Празе Мікалай Дукшта.

15 красавіка 2026 года Балана прыгаварылі да 1,5 гадоў пазбаўленьня волі, пасьля чаго румынскія ўлады перадалі яго Малдове.

28 красавіка Беларусь і Польшча абмяняліся зняволенымі па формуле «5 на 5» на кантрольна-прапускным пункце «Перароў — Белавежа». Сярод вызваленых Менскам — журналіст Анджэй Пачобут, які з 2021 года знаходзіўся ў зьняволеньні ў Беларусі, а Польшча вызваліла расейскага археоляга Аляксандра Буцягіна, якога затрымалі ў Варшаве па запыце Кіева ў сьнежні 2025 года.

Тэмы гэтага артыкулу

Яшчэ на гэтую тэму

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG