Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ даў сваю вэрсію абмену «пяць на пяць»

Будынак КДБ у Менску. Ілюстрацыйнае фота.
Будынак КДБ у Менску. Ілюстрацыйнае фота.

Як заявіў тэлеканалу СТВ намесьнік начальніка сьледчага ўпраўленьня КДБ Беларусі Аляксандар Тарасевіч, Аляксандар Лукашэнка «асабіста праводзіў перагаворы аб вызваленьні зьняволеных з лідэрамі зацікаўленых краінаў».

Паводле Тарасевіча, на першапачатковым этапе размова ішла выключна аб інтарэсах Беларусі і Польшчы. Але ў канчатковым выніку да гэтага працэсу былі падключаны спэцслужбы сямі дзяржаў.

28 красавіка 2026 года на польска-беларускай мяжы адбыўся абмен зьняволенымі паводле формулы «пяць на пяць». Сярод тых, каго Менск перадаў Варшаве, — палітвязень Анджэй Пачобут. Абмен праходзіў у пункце пропуску «Перароў — Белавежа». Паводле дзяржаўнага агенцтва БелТА, у Беларусь перадалі пяць чалавек — грамадзян Беларусі, Расеі і іншых краін СНД, а ў Польшчу — асуджаных у Беларусі і Расеі за «шпіянаж».

Грамадзяне Малдовы, якіх вызвалілі разам з Пачобутам, — супрацоўнікі Службы інфармацыі і бясьпекі. Іх абмянялі на грамадзянку Расеі Ніну Папову і грамадзяніна Малдовы Аляксандра Балана. Апошняга вінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе ў інтарэсах КДБ Беларусі. Сярод іншых абмененых на карысьць Расеі — расейскі археоляг Аляксандар Буцягін, затрыманы ў Польшчы на запыт Украіны. Сярод вызваленых у Беларусі грамадзянаў Польшчы — манах-кармэліт Гжэгаж Гавэл.

Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі дзякаваў асабліваму ўнёску ФСБ Расеі.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG