Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму Ўкраіна дамагалася экстрадыцыі расейскага археоляга, якога вызвалілі ў рамках абмену

Расейскі архэоляг у варшаўскім судзе. Архіўнае фота
Расейскі архэоляг у варшаўскім судзе. Архіўнае фота

Польшча ўжо ня выдасьць Украіне расейскага археоляга Аляксандра Буцягіна, якога ўкраінскія праваахоўнікі абвінавачваюць у крымінальным злачынстве з прычыны раскопак у акупаваным Крыме.

Украіна шкадуе, што Польшча не экстрадавала ў Кіеў археоляга Аляксандра Буцягіна, пра гэта заявілі ў МЗС Украіны.

Як пацьвердзіў міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі польскаму тэлебачаньню, «адзін з людзей, якіх мы абмянялі, — расейскі гісторык, які знаходзіўся ў працэсе экстрадыцыі ва Ўкраіну».

Буцягін стаў часткай абмену ў фармаце «пяць на пяць», які адбыўся 28 красавіка на беларуска-польскай мяжы.

Згодна з гэтым паведамленьнем, Буцягін і жонка расейскага вайскоўца, які «служыць у міратворчым кантынгенце ў Прыднястроўі», былі абмененыя на двух супрацоўнікаў малдаўскай выведкі, паведаміла ФСБ. Грамадзяне Малдовы, якіх вызвалілі разам з Пачобутам, — супрацоўнікі Службы інфармацыі і бясьпекі. Іх абмянялі на грамадзянку Расеі Ніну Папову і грамадзяніна Малдовы Аляксандра Балана. Апошняга вінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе ў інтарэсах КДБ Беларусі.

Акрамя Буцягіна, найбольш вядомым удзельнікам абмену быў беларуска-польскі журналіст Анджэй Пачобут, які знаходзіўся за кратамі ў Беларусі з 25 сакавіка 2021 году.

Як паведамляе ўкраінская служба Радыё Свабода, Буцягіна затрымалі ў Варшаве ў сьнежні 2025 года. Ён чытаў лекцыі ў Эўропе і знаходзіўся ў Польшчы па дарозе з Нідэрляндаў. Паводле зьвестак варшаўскай пракуратуры, ва Ўкраіне яго падазраюць у частковым зьнішчэньні аб’екта культурнай спадчыны і нанясеньні шкоды на суму больш за 201,6 мільёна грыўняў (4,8 мільёна даляраў ЗША). Па гэтым абвінавачваньні Буцягіну ва Ўкраіне можа пагражаць да пяці гадоў пазбаўленьня волі.

МЗС Расеі выказала «пратэст» паслу Польшчы ў Маскве ў сувязі з затрыманьнем навукоўца. Паводле ведамства, абвінавачваньні ўкраінскіх уладаў супраць яго «абсурдныя», а Буцягін — «археоляг са сусьветным імем» і «праводзіць дасьледаваньні на Керчанскім паўвостраве ўжо некалькі дзесяцігодзьдзяў».

Аляксандар Буцягін — загадчык сэктара старажытнай археалёгіі Паўночнага Прычарнаморʼя Аддзела старажытнага сьвету Эрмітажа. З 1999 года ён узначальвае Мірмекскую археалягічную экспэдыцыю, якая дасьледуе старажытнае паселішча Мірмекян на тэрыторыі сучаснай Керчы. Справа супраць яго зьвязана з яго ўдзелам у раскопках у Крыме пасьля 2014 года — з моманту акупацыі Крыма Расеяй. Украінскія ўлады лічаць гэтыя раскопкі незаконнымі, бо яны праводзяцца без дазволу Кіева.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG