Улады вырашылі пабудаваць трэці блёк на Беларускай АЭС у Астраўцы

Беларуская АЭС, архіўнае фота
Беларуская АЭС, архіўнае фота

На БелАЭС хочуць пабудаваць дадатковы, трэці блёк. Пра такое рашэньне паведаміў віцэ-прэм’ер Віктар Каранкевіч, перадае БелТА.

«Па выніках нарады прынята рашэньне аб разьвіцьці Астравецкай атамнай электрастанцыі, рэалізацыі другой чаргі — збудаваньні трэцяга энэргаблёка, — сказаў Віктар Каранкевіч. — І паралельна будзе арганізаваная праца па дасьледаваньню пляцовак на тэрыторыі Магілёўскай вобласьці для разьвіцьця атамнай энэргетыкі менавіта ў Магілёўскім рэгіёне».

Трэці блёк БелАЭС вырашылі пабудаваць у дапаўненьне да двух дзейных, ён запатрабуе больш за 1 тысячу чалавек дадатковага пэрсаналу, гэта па выніках нарады ў Менску ў Аляксандра Лукашэнкі заявіў генэральны дырэктар Беларускай атамнай станцыі Сяргей Бабовіч, перадае БелТА.

​
XS
SM
MD
LG