Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна адмовілася ад абароны правоў інтэлектуальнай уласнасьці фізычных і юрыдычных асобаў Беларусі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Рэгістраваць аб'екты права інтэлектуальнай уласнасьці, якія належаць грамадзянам і прадпрыемствам Беларусі, таксама ня будуць.

Кабінэт міністраў Украіны спыніў на час ваеннага становішча рэгістрацыю аб’ектаў права інтэлектуальнай уласнасьці паводле заяў фізычных і юрыдычных асобаў Беларусі.

Як паведаміў прадстаўнік Кабінэту міністраў у Вярхоўнай Радзе Тарас Мельнічук, асобна вызначана, што на час ваеннага становішча спыняецца рэгістрацыя аб’ектаў права інтэлектуальнай уласнасьці ў мытным рэестры паводле заяў праваўладальнікаў усіх катэгорый тавараў, калі іхнымі вытворцамі, экспартэрамі або імпартэрамі зьяўляюцца грамадзяне ці юрыдычныя асобы, супраць якіх дзейнічаюць санкцыі.

«Ухвалілі рашэньне не выкарыстоўваць захады па спрыяньні абароне правоў інтэлектуальнай уласнасьці датычна ўсіх катэгорый тавараў, якія ўтрымліваюць аб’екты права інтэлектуальнай уласнасьці, што належаць згаданым вышэй асобам», — паведаміў Тарас Мельнічук.

Паводле ўкраінскага заканадаўства рэгістрацыяй аб’ектаў права інтэлектуальнай уласнасьці займаецца Дзяржаўная мытная служба Ўкраіны. У рэестар уключаюць, у прыватнасьці, гандлёвыя маркі, прамысловыя ўзоры прадукцыі, вынаходкі, гатункі расьлін, паўправадніковыя вырабы, сельскагаспадарчую прадукцыю і прадукты харчаваньня, віно і алькагольную прадукцыю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG