Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Беларусі вызначыў пералік аўтамабіляў, за якія трэба плаціць павышаны транспартны падатак


Ілюстрацыйнае фота. Аўтамабіль Porsche Cayene
Ілюстрацыйнае фота. Аўтамабіль Porsche Cayene

Урад Беларусі зацьвердзіў прапанаваны Міністэрствам падаткаў і збораў сьпіс мадэляў аўтамабіляў павышанай камфортнасьці, за якія з 2024 году трэба будзе плаціць павялічаны транспартны падатак: ён будзе ў 10 разоў перавышаць стандартную стаўку.

Дакумэнт афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, ён пачынаецца дзейнічаць задняй датай — з пачатку 2024 году.

Плаціць падатак паводле падвышаных ставак трэба як арганізацыям, так і фізычным асобам.

У сьпіс аўтамабіляў павышанай камфортнасьці ўвайшлі мадэлі 17 брэндаў. На пералічаныя аўтамабілі, не старэйшыя за тры гады, трэба будзе плаціць падвышаны збор:

  1. Audi A8, Q8, R8*, RS6*, RS7*, RSQ8*, S8*, SQ8*.
  2. Aston Martin — увесь мадэльны шэраг.
  3. Aurus — увесь мадэльны шэраг.
  4. Bentley — увесь мадэльны шэраг.
  5. BMW 7*, 8*, M5*, M6*, M7*, M8 *, X6*, X7*, XM*.
  6. Bugatti — увесь мадэльны шэраг.
  7. Cadillac Escalade.
  8. Ferrari — увесь мадэльны шэраг
  9. Lamborghini — увесь мадэльны шэраг.
  10. Land Rover Range Rover Range Rover Sport.
  11. Lexus LC*, LS*, LX*.
  12. Maserati — увесь мадэльны шэраг.
  13. McLaren — увесь мадэльны шэраг.
  14. Mercedes-Benz AMG E*, AMG S*, AMG SL*, AMG G*, AMG GT*, AMG GLE*, AMG GLS*, G*, GLE Coupe*, GLS*, S*, SL*, Maybach*.
  15. Porsche — увесь мадэльны шэраг.
  16. Rolls-Royce — увесь мадэльны шэраг.
  17. Toyota Land Cruiser 300, Sequoia.

* азначае, што павышаны падатак будуць спаганяць з мадэляў (вэрсіяў, сэрыяў, клясаў) транспарту, найменьне якіх пачынаецца з названых сымбаляў або словаў.

У пастанове Савету Міністраў ад 20 сакавіка няма акцэнту на юрыдычных або фізычных асобах.

У Міністэрстве падаткаў і збораў раней тлумачылі, што насельніцтву трэба будзе плаціць транспартны падатак за 2024 год у 2025 годзе.

Арганізацыі, у якіх па стане на 1 студзеня 2024 году былі аўтамабілі падвышанай камфортнасьці, ужо павінны ўносіць аванс у лік пагашэньня павялічанага ў 10 разоў транспартнага падатку, паведамлялі ў ведамстве. Ім трэба не пазьней за 22 сакавіка заплаціць авансавы плацеж у транспартным падатку за першы квартал 2024 году ў памеры адной чацьвёртай гадавой стаўкі транспартнага падатку, павялічанай у дзесяць разоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG