Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 2023 годзе ў Беларусі завялі тры крымінальныя справы за дзедаўшчыну ў войску, — Мінабароны


Летась па фактах дзедаўшчыны ў войску завялі тры крымінальныя справы, расказаў у эфіры тэлеканала «Беларусь-1» памочнік міністра абароны ў ідэалягічнай працы Леанід Касінскі.

«Я, ня ўтойваючы, скажу, што за мінулы год мы завялі ва Ўзброеных сілах тры крымінальныя справы па фактах парушэньня статутных правілаў узаемаадносінаў. Але гэтыя парушэньні не зьвязаныя з глумленьнем ці нейкімі зьдзекамі», — сказаў ён.

Леанід Касінскі прызнаў, што праблему дзедаўшчыны ў беларускім войску пакуль ня вырашылі.

«Якая б добрая сытуацыя з гэтай праблемай (дзедаўшчынай. — Рэд.) ні была ў войску, я ніколі не скажу, што мы яе вырашылі, — сказаў Касінскі і параўнаў вайсковую дысцыпліну зь яздой на ровары ўгару: «Пакуль ты круціш пэдалі — ты едзеш, як толькі спыніўся, — ты пакаціўся ў адваротны бок».

Ён панаракаў, што заканадаўства, якое рэглямэнтуе вайсковую дысцыпліну, «можа быць, і састарэла, і ўжо трэба нешта мяняць», бо яно «вельмі жорсткае».

«Таму што мы даём ацэнку нават самым малым фактам парушэньня гэтых статутных правілаў узаемаадносінаў. І вось гэтыя вось тры выпадкі, якія ў нас былі летась, гэта міжасобасныя канфлікты», — адзначыў ён.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG