Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пецярбургу судзяць беларуса: яго абвінавачваюць у спробе незаконнага вывазу з Расеі афганскай журналісткі


Кобра Хасані
Кобра Хасані

Суд у Санкт-Пецярбургу разглядае справу супраць 14 чалавек з Афганістану і Беларусі, якіх абвінавачваюць у незаконным перасячэньні расейскай мяжы. Сярод іх — беларус Аляксандар Мацулевіч. 6 лютага абвінавачаныя выступілі з апошнім словам, піша расейскае выданьне MR7.

Мацулевіча абвінавачваюць у арганізацыі незаконнага выезду з Расеі ў Эўропу афганскай журналісткі Кобры Хасані і яшчэ 12 афганцаў, а таксама ў даваньні хабару начальніку памежнай службы ФСБ Расеі.

Разам з Мацулевічам арганізатарам незаконнай перавозкі лічаць грамадзяніна Афганістану Гулама Джэлані Ахмада Валіда: ён зьбіраў людзей, якія хацелі зьехаць з Расеі ў Эўропу.

6 лютага абвінавачаныя выступілі з апошнім словам. Большасьць зь іх на судзе прызналі сваю віну.

Слуханьні па справе праходзяць з кастрычніка 2023 году.

Як пісала раней «Север.Реалии», Кобру Хасані і яшчэ 13 чалавек з Афганістану і Беларусі затрымалі супрацоўнікі ФСБ у канцы траўня 2022 году ў аўтобусе, які павінен быў вывезьці іх у Эўропу. Раней мігранты рознымі шляхамі трапілі ў Расею.

Журналістка Кобра Хасані зьехала з Афганістану ў 2021 годзе пасьля прыходу да ўлады талібаў у жніўні 2021 году. У Афганістане журналістка супрацоўнічала з найбуйнейшым турэцкім інфармацыйным агенцтвам Anadolu Agency і з амэрыканскім радыё National Public Radio news, працавала на тэлебачаньні, у тым ліку на моладзевым канале Afghanistan Youth TV. Яны адкрыла ў Кабуле ўласны рэстаран, у якім можна было чытаць кнігі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG