Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына вылучыла Ўкраіне пакет вайсковай дапамогі на 1,3 млрд эўра. У ім няма дальнабойных ракет Taurus


IRIS-T SLM
IRIS-T SLM

Кіраўнік Міністэрства абароны Нямечыны Борыс Пісторыюс падчас свайго візыту ў Кіеў заявіў аб вылучэньні Ўкраіне новага пакета вайсковай дапамогі на 1,3 млрд эўра, паведамляе агенцтва УНІАН.

У пералік узбраеньняў, якія Нямеччына перадасьць украінскаму боку, у прыватнасьці, увайшлі:

  • чатыры сыстэмы супрацьпаветранай абароны IRIS-T,
  • 20 тысяч артылерыйскіх снарадаў калібру 155 мм,
  • супрацьтанкавыя міны.

«Гэта пяты пакет вайсковай дапамогі, прадстаўлены Нямеччынай зь зімы 2023 году. І я ўпэўнены, што ён дапаможа вам у вашай барацьбе з расейскай агрэсіяй», — заявіў міністар.

Па ягоных словах, у наступным годзе Бэрлін плянуе паставіць Украіне 140 тысяч 155-мілімэтровых снарадаў для артылерыі.

Ва Ўкраіне чакалі, што Нямеччына дасьць дабро на перадачу УСУ дальнабойных ракет Taurus, аднак гэтага не адбылося. На пытаньне аб магчымых пастаўках ракет Taurus Пісторыюс адказаў: «Новай інфармацыі пра Taurus няма».

14 лістапада ўлады Нямеччыны заявілі аб перадачы Кіеву пакета дапамогі, у які, сярод іншага, увайшлі танкі, інжынэрная і аўтамабільная тэхніка, боепрыпасы да артылерыі і стралковай зброі.

Раней агенцтвы Reuters і Bloomberg са спасылкай на крыніцы паведамілі, што кіраўнічая кааліцыя на чале з канцлерам Оляфам Шольцам узгадніла рашэньне аб двухкротным павелічэньні вайсковай дапамогі Ўкраіне ў 2024 годзе — да 8 млрд эўра.

У выпадку, калі рашэньне кіраўнічай кааліцыі ўхваліць Бундэстаг, абаронныя выдаткі Нямеччыны вырастуць да 2,1 працэнта ВУП, што перавышае рэкамэндаваны паказчык у 2 працэнты, устаноўлены на вайсковыя расходы для ўсіх краін-членаў NATO.

Нямеччына — другі пасьля ЗША найбуйнейшы пастаўнік вайсковай дапамогі Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG