Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына выдзеліць Украіне 200 млн эўра на аднаўленьне краіны


Сядзіба Бундэстагу
Сядзіба Бундэстагу

Нямеччына выдзеліць Украіне 200 млн эўра на аднаўленьне краіны. Дадатковую дапамогу паабяцаў дзяржсакратар міністэрства эканомікі ФРГ Ёхэн Фласбарт падчас візыту ў Кіеў.

Новы пакет дапамогі будзе накіраваны на адукацыю, ахову здароўя, водазабесьпячэньне і аднаўленьне гарадоў.

Па дадзеных міністэрства эканомікі, з пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Украіну Нямеччына падала дапамогу Кіеву прыкладна на 1 млрд эўра.

Фласбарт падкрэсьліў, што важна захаваць ключавыя сэктары ўкраінскай эканомікі, у тым ліку, сельскую гаспадарку, каб ва ўкраінцаў былі працоўныя месцы.

Два тыдні таму міністэрства абароны Нямеччыны аб’явіла, што Украіне будуць выдзелены дадатковыя сродкі супрацьпаветранай абароны для абароны крытычна важных абʼектаў інфраструктуры перад надыходам зімы. Аснову гэтага пакета ваеннай дапамогі складуць сыстэмы Patriot і IRIS-T.

Украіна з канца лютага 2022 года атрымала ад заходніх краін ваенную дапамогу на суму каля $100 млрд, паведаміў у пачатку верасьня на той момант міністар абароны краіны Аляксей Рэзьнікаў. Прыярытэтам Кіева, як сказаў ён, застаецца супрацьпаветраная абарона. «Гэта новыя сучасныя сыстэмныя комплексы, такія як Patriot, NASAMS, SAMP/T, IRIS-T, Gepard, Crotale; гэта ручныя ПЗРК, такія як Stinger, Starstreak; гэта розныя гранатамёты, ПТРК і гэтак далей», — адзначыў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG