7 лістапада прэзыдэнт Анджэй Дуда ўнёс у Сэйм кандыдатуру Маравецкага на пасаду прэм’ера і абвясьціў аб плянах даручыць яму фармаваньне ўраду.
У Маравецкага і ягонай кіруючай кансэрватыўнай партыі «Права і справядлівасьць» ёсьць два тыдні для таго, каб прадставіць у Сэйм праграму кабінэту міністраў. Вотум даверу будзе прыняты абсалютнай большасьцю галасоў.
Але Маравецкі і яго ўрад будуць кіраваць краінай да таго часу, пакуль ня будзе сфармаваны новы ўрад.
10 лістапада апазыцыйныя партыі «Грамадзянская кааліцыя», «Трэці шлях» і «Левыя» падпісалі кааліцыйную дамову і заявілі пра намер сфармаваць урад на чале з былым кіраўніком Эўрапейскай рады Дональдам Тускам.
На парлямэнцкіх выбарах у сярэдзіне кастрычніка кіруючая партыя Польшчы «Права і справядлівасьць» набрала больш за 35% галасоў, а «Грамадзянская кааліцыя» — крыху больш за 30%. Пры гэтым разам зь іншымі апазыцыйнымі рухамі партыя Туска атрымлівае ў парлямэнце большасьць.